![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
Аб змаганьні за вольную Беларусь Пастанова Сойму КХП — БНФ Сойм КХП – БНФ прааналізаваў палітычнае становішча ў краіне і адзначае наступнае: Палітычна гнілая сытуацыя і ў істоце сваёй антыбеларуская тэндэнцыя, што вызначылася ў дзеяньнях псэўдаапазыцыі пасьля ейнага правакацыйнага ўдзелу ў так званых “прэзыдэнцкіх” выбарах 2010 года (што паспрыяла незаконнаму захаваньню ўлады Лукашэнкам) ставіць перад Партыяй, Фронтам і ўсёй беларускай грамадзкасьцю неабходнасьць канкрэтна пацьвердзіць нацыянальную палітычную пазыцыю ў змаганьні з антынацыянальным рэжымам. 16/5/2012 › Навіны Пастанова Сойму КХП — БНФ Сойм КХП – БНФ адзначае, што з канца 2010 года рэзка ўзрасьлі рэпрэсіі і бяспраўныя затрыманьні людзей. Як і раней, поўнасьцю адсутнічаюць канстытуцыйныя (законныя) магчымасьці зьмены ўлады і ўплыву людзей на выбары. 16/5/2012 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: АНТЫНАЦЫЯНАЛЬНЫ РЭЖЫМ МОЖА ЛІКВІДАВАЦЬ ТОЛЬКІ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ СІЛА (Ліст на травеньскі Сойм КХП-БНФ і БНФ «Адраджэньне») Паважаныя сябры Сойму! Вітаю Вас у Бацькаўшчыне. Зычу здароўя і прыліву вясновых сілаў дзеля змаганьня за волю і ўратаваньне нашай дарагой Айчыны. 16/5/2012 › Навіны ПАТРЭБНЫ БАЙКОТ І НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ВЫЗВОЛЬНАЯ ПАЛІТЫКА (Травеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ) 13 траўня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. 16/5/2012 › Навіны Сябрам Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Глыбокапаважаныя сябры. У канцы красавіка адбылася балесная і жалобная для нас падзея – адышоў у іншы сьвет найбліжэйшы нам чалавек – наша маці. Неаб’яўленая вайна, якую вядзе антыбеларуская ўлада супраць нашай нацыі не пакінулі нам магчымасьці быць на яе пахаваньні. Выказваем найвялікшую ўдзячнасьць усім сябрам Партыі, якія прыйшлі нам на дапамогу ў цяжкі час і годна, па-хрысьціянску пахаваллі нашу маці Ганну Яўхімаўну, датрымалі традыціі і абрады. Нізкі паклон Вам усім, дарагія сябры, і падзяка. 8 траўня 2012 г. Зянон і Галіна Пазьняк 11/5/2012 › Навіны СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ
23 красавіка жыхары мястэчка Суботнікі на Іўеўшчыне не на жарт усхваляваліся. Справа ў тым, што шэраг мясцовых мужчын служаць у памежных войсках (мяжа з Летувой знаходзіцца ў некалькіх кілёмэтрах ад Суботнікаў). 11/5/2012 › Навіны Мэмарыяльныя мерапрыемствы ў Дзень памяці ахвяраў Чарнобылю У сувязі з тым, што рэжым забараніў мэмарыяльныя мерапрыемствы ў Кіеўскім скверы ў Менску, 26 красавіка людзі пайшлі на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ у Курапаты. А 18.00 яны ўзьнялі нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, усклалі да курапацкіх крыжоў кветкі, запалілі сьвечкі. 28/4/2012 › Навіны Маскі-шоў: дзіўная “акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю” 22 красавіка Сеціва паведаміла пра падзею ў Варшаве. Тамака адбыўся вулічны канцэрт пад аптымістычным назовам “Салідарныя з Беларусьсю”. 28/4/2012 › Навіны Сёньня ў нас 26-я гадавіна Чарнобыльскай катастрофы, якая ператварылася ў пэрманэнтную катастрофу нацыі, у мэтад генацыду і вынішчэньня, якім карыстаюцца ворагі Беларусі. 26/4/2012 › Навіны (РАСПРАЦОЎКІ І ПРАПАНОВЫ Адбылося рэгулярнае паседжаньне Паліткамітэту Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. (Паліткамітэт – гэта дарадчы ворган, які рыхтуе аналіз і палітычныя прапановы для Сойму Партыі.) Адзначана, што антыбеларускі рэжым, як і раней, праводзіць вырабленую і тыповую акупацыйную палітыку. Рэпрэсіўныя адносіны да насельніцтва як да ворага рэжыму сталі даўно нормай дачыненьняў да беларусаў і абвастрыліся ў апошні час. 26/4/2012 › Навіны Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ зьвярнулася была ў Менскі гарвыканкам па дазвол на правядзеньне 26 красавіка мэмарыяльных мерапрыемстваў у Менску з нагоды 26-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі. Партыя зрабіла заяўку на Кіеўскі сквер. 25/4/2012 › Навіны Маці Зянона Пазьняка пахавалі ў Суботніках
Сёньня адбылося разьвітаньне з маці Зянона Пазьняка, Ганнай Яўхімаўнай, якая памерла 22 красавіка, не дажыўшы некалькі дзён да 90 гадоў. 23/4/2012 › Навіны (1922 – 22.04.2012) Пасьля цяжкой і працяглай хваробы памерла Ганна Яўхімаўна Пазьняк. Усяго некалькі дзён яна не дажыла да свайго 90-годдзя. Доўгае жыцьцё Ганны Яўхімаўны было часткай жыцьця нашага народу, зь якім яна прайшла праз дзесяцігоддзі народнай драмы 20-га і 21-га стагоддзяў. 23/4/2012 › Навіны СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ Часопіс для беларускіх дзяцей “Вясёлка” заставаўся да апошняга часу адной з апошніх выспаў беларушчыны. Але і тут пачалі высаджвацца русіфікатарскія дэсанты ды гадзіць. 22/4/2012 › Навіны «Кантора» ў Славакіі 16 красавіка 2012 г. славацкая газэта “Pravda” надрукавала інтэрв’ю з Паўлам Усавым, прадстаўленым як “дырэктар Беларускага цэнтру эўрапейскіх дасьледваньняў”. 22/4/2012 › Навіны Зянон Пазьняк: ІХ НІШТО НЯ ВЫРАТУЕ. (ДА ПЫТАНЬНЯ АБ НАШАЙ ПАЛІТЫЦЫ) (Ліст на красавіцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” Паважаныя сябры Сойму, 16/4/2012 › Навіны КІТАЙЦЫ – ПРАЯВА ПСІХІЧНАЙ ХВАРОБЫ ЛУКАШЫЗМУ ПА ЗЬНІШЧЭНЬНІ БЕЛАРУСІ (Красавіцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ) 14 красавіка сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. 16/4/2012 › Навіны Лібія адпрэчыла прэтэнзіі Эўропы 12 красавіка 2012 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала, 16/4/2012 › Навіны Усё зразумела 15/4/2012 › Навіны СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ
29 сакавіка Радыё Свабода паведаміла пра “сустрэчу эўракамісара Штэфана Фюле з лідэрам руху “За свабоду” А. Мілінкевічам”. 15/4/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:Г. Пазьняк. «Беларусь у сэрцы» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры:[ Усе сябры ] Hosted by byelarus.com Лічыльнік:
|
Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 20002010 |
